Aniola/ Minsk, Belarus

Aniola/ Minsk, Belarus Жывапіс , графіка, аўтарская цацка. Зроблена з любоў’ю. Калі вы любіце прыгожыя рэчы - вам сюды!

Зрабіла на замову такога цудоўнага сабачку. Сказалі, што падобны🥴 Папера, водныя фарбы.
12/05/2026

Зрабіла на замову такога цудоўнага сабачку. Сказалі, што падобны🥴 Папера, водныя фарбы.

Сёньня адбылося адкрыцьцё выставы “Формы і цені. Жаночае”Вельмі прыемна, што мой твор абралі ў экспазіцыю. Выстава атрым...
18/04/2026

Сёньня адбылося адкрыцьцё выставы “Формы і цені. Жаночае”
Вельмі прыемна, што мой твор абралі ў экспазіцыю. Выстава атрымалася цікавая, неабыякавая, шматсэнсоўная, і само адкрыцьцё было вельмі ўтульнае, камернае і шчырае. Вялікі дзякуй усім супрацоўнікам музэя, мастакам і мастачкам і , канешне,маім сяброўкам ! ❤️
І як заўжды, раю ўсім паглядзець творы на ўласныя вочы:-). #нцсиминск #выстава #графіка #жывапіс #жаночае

“Лісьце”, 36х48, водныя фарбы, манатыпія.  #монотипия  #акварель
05/02/2026

“Лісьце”, 36х48, водныя фарбы, манатыпія. #монотипия #акварель

Мая пляцістая манстэра ўзімку трохі знікае лісьце . Усе пайшлі на манатыпію. Ну і вось, што атрымалася.   Папера для вод...
23/12/2025

Мая пляцістая манстэра ўзімку трохі знікае лісьце . Усе пайшлі на манатыпію. Ну і вось, што атрымалася. Папера для водных фарбаў, акрыл.
#графіка #лісьце #графика #монотипия

Калі я размаўляю мовамі чалавечымі і анёльскімі, а любові ня маю, дык я - медзь звонкая, альбо кімвал гулкі.Калі маю дар...
22/12/2025

Калі я размаўляю мовамі чалавечымі і анёльскімі, а любові ня маю, дык я - медзь звонкая, альбо кімвал гулкі.
Калі маю дар прароцтва, і ведаю ўсе таямніцы, і маю ўсякія веды і ўсю веру, так што магу і горы перастаўляць, а ня маю любові, - дык я нішто.
І калі я раздам ​​усю маёмасьць маю і аддам цела маё на спаленьне, а любові ня маю, няма мне ў тым ніякай карысьці.
Любоў церпіць доўга, умілажальваецца, любоў не зайздросьціць, любоў не праслаўляе сябе, не ганарыцца,
ня бушуе, ня шукае свайго, не раздражняецца, не намышляе ліха,
ня радуецца зь няпраўды, а разам цешыцца зь ісьціны;
усё пакрывае, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, усё пераносіць.
Любоў ніколі не перастае, хоць і прароцтвы спыняцца, і мовы змоўкнуць, і веды скасуюцца.
Бо мы часткова ведаем і збольшага прарочым;
а калі настане дасканалае, тады тое, што частковае, спыніцца.
Калі я быў дзіцем, дык па-дзіцячы гаварыў, па-дзіцячы мысьліў, па-дзіцячы разважаў; а як стаў мужам, дык пакінуў дзіцячае.
Цяпер мы бачым як празь цьмянае шкло, наўздогадзь, а тады твар да твару; цяпер я ведаю часткова, тады ж спазнаю, як і я спазнаны.
А тым часам жывуць вось гэтыя тры: вера, надзея, любоў; але любоў зь іх найбольшая.

Схадзілі з сяброўкамі на выставу “Кукла. Тэдзі”- атрымалі вялікую асалоду! Раю ўсім да прагляду- акіян прыгажосьці, густ...
04/06/2025

Схадзілі з сяброўкамі на выставу “Кукла. Тэдзі”- атрымалі вялікую асалоду! Раю ўсім да прагляду- акіян прыгажосьці, густу , плённай працы і Чараўніцтва! Я ў захапленьні! ❤️

“Яна…”, 30х40, манатыпія, чарнілы, папера.          #монотипия
25/03/2025

“Яна…”, 30х40, манатыпія, чарнілы, папера. #монотипия

“Трохкаляровачка”, водныя фарбы. Зроблена на замову.  #котачка                #кошечка  #акварель  #чароўнаякугакаўка
10/03/2025

“Трохкаляровачка”, водныя фарбы. Зроблена на замову. #котачка #кошечка #акварель #чароўнаякугакаўка

Сябры, дзякуй усім, хто прыйшоў нас падтрымаць! Адкрылася чарговая выстава “Джаз.Каты. Вясна”. Прыходзьце ! Някрасава,3....
20/02/2025

Сябры, дзякуй усім, хто прыйшоў нас падтрымаць! Адкрылася чарговая выстава “Джаз.Каты. Вясна”. Прыходзьце ! Някрасава,3. НЦСМ!
Я люблю гэтую выставу- водар вясны адчуваецца ў кожным малюнке! Трошачкі пазітыву, трошачкі сьвята і канешне, шмат-шмат-шмат любімых катусікаў! Сама пайду глядзець творы у будні дзень. А сёньня вельмі прыемна і радасна было ўбачыцца!

Учорашні Чароўны Млын быў, як заўжды сапраўды Чароўным. Пабалавала сябе напярэдадні Дня  нараджэньня. Трохі загадзя, але...
15/12/2024

Учорашні Чароўны Млын быў, як заўжды сапраўды Чароўным. Пабалавала сябе напярэдадні Дня нараджэньня. Трохі загадзя, але гэта заўжды прыемна, пагадзіцеся! З задавальненьнем раблю рэкляму цудоўным Майстрам! Заплечнік ад , дзіўная лялечка і цудоўны кубачак для мужа ад ! Вялікі дзякуй Майстрам за гэтыя цуды і залатыя рукі! І вялікі дзякуй маім сяброўкам за прыемную кампанію! #чароунымлын #старывойт

Бонька- супэр-дог;-). 36х45, водныя фарбы. Даўно абяцала зрабіць партрэт гэтага цудоўнага сабакі. І вось… нарэшцэ намаля...
30/11/2024

Бонька- супэр-дог;-). 36х45, водныя фарбы. Даўно абяцала зрабіць партрэт гэтага цудоўнага сабакі. І вось… нарэшцэ намалявала.

Address

Minsk

Website

Alerts

Be the first to know and let us send you an email when Aniola/ Minsk, Belarus posts news and promotions. Your email address will not be used for any other purpose, and you can unsubscribe at any time.

Contact The Business

Send a message to Aniola/ Minsk, Belarus:

Share